Як існавалі б людзі, каб не было дарог?
А нехта ж першы пачаў церабіць іх праз горы, лясы, балоты... Другім ісці было лягчэй. І яны дзякавалі таму, першаму. А потым забываліся пра яго і, паміраючы, аддавалі сваім нашчадкам безымяннымі тыя дарогі.
Калі іду па дарогах маёй зямлі, так і рупіць даведацца, хто быў першапраходцам. І хочацца на сівых камянях высекчы яго добрае імя.