Яны стаялі, абняўшыся, паблізу дарогі на Астравок. Быццам закаханыя пасля доўгага расстання. Калі зразумелі, што аднаму без другога не жыць...
З кожным крокам у маім сэрцы нараджалася ўсё большая павага да іх. І раптам...
— Божа! Вы зусім старэнькія! — вырвалася ў мяне.— І колькі вятроў прашумела над вашымі галовамі! Але выстаялі вы. Праўда?
Дрэвы маўчалі.