epub
 
падключыць
слоўнікі

Яраслаў Пархута

Дываны

Панаваў няпісаны закон у нашым сяле: да вялікадня кроснаў у хаце каб і не было. І таму здорава даставалася нам у тыя перадсвяточныя дні. Бо сукаць цэўкі была доля падлеткаў. І дазвалялася выбягаць на сонца, толькі як вырастала ля кроснаў ладная куча каляровых «пачаткаў», а далоні гарэлі нясцерпным агнём.

...Нарэшце маці распускала з сувоя квяцістае палотнішча з бярозкамі і гарлапаністымі пеўнямі. І ўздыхалі мы з палёгкай...

Цяпер не ткуць дываноў у нашым сяле. Але, калі бываю ў матчынай хаце, не асмельваюся і ступіць на іх.

Каб не пакрыўдзіць рук чалавечых...


1965?

Тэкст падаецца паводле выдання: Пархута Я. Ты пайшла ў сонца. Лірычныя аповесці і навелы. - Мн., "Мастацкая літаратура", 1973. (першы празаічны зборнік)
Крыніца: скан