epub
 
падключыць
слоўнікі

Яраслаў Пархута

Мара

 

 

Яна стаяла ля берага — лёгкая, чыстая, светлая.

А ў мяне расла і расла рэўнасць. Да возера, якому дазваляла яна цалаваць свае ногі, і нават да вечара, які зрываў з неба зялёныя зоры і шчодра ссыпаў ёй на дрыготкі прыбой...

Раптам захацелася сабраць тыя зоры, нанізаць у каралі і павязаць ёй — на зайздрасць усім. Толькі памкнуўся — упала на пругкія хвалі, засмяялася і знікла з вачэй. І не стала больш ні салаўя, ні зор, ні маёй мары.

А мне і цяпер верыцца: яна прыплыве яшчэ да майго берага...

 


1974-1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Пархута Я. Там, дзе жыве Юлька. Лірычныя навелы. – Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1978. – 160 с.
Крыніца: скан