epub
 
падключыць
слоўнікі

Яраслаў Пархута

Подых восені

 

У той дзень падкралася чамусьці да сэрца няпрошаная туга. Хадзіў па казачным асеннім Астравецкім лесе, а думалася: хто ведае, колькі каму адмерана ў жыцці... Можа, і твая восень не за гарамі. Возьме ды выйдзе раптам на дарогу, таропка абаўе тваю шыю рукамі, а вочы абсыпле халоднымі пацалункамі... Хто ведае... Можа, і дзяцел не адстукае табе ніводнага лішняга дня... А як хацелася б!..

...Бо шмат чаго яшчэ не зроблена на зямлі.

 


1974-1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Пархута Я. Там, дзе жыве Юлька. Лірычныя навелы. – Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1978. – 160 с.
Крыніца: скан