epub
 
падключыць
слоўнікі

Яраслаў Пархута

Выпадак на беразе

 

 

Прыбой адступіў, а рыбінка засталася на беразе. Збянтэжаная такой несправядлівасцю, глытала даўкае паветра, а потым страпянулася і асыпала на пясок серабрыстую луску. Відно было: у яе спалоханых вачах вось-вось дагарыць летні дзень.

Раптам Юлька ўкленчыла на пясок, працягнула да яе рукі і асцярожна, каб не садраць лускі, панесла да вады.

Калі рыбінка згубілася ў азёрным блакіце, Юлька ўсміхнулася — шчыра і добразычліва.

 


1974-1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Пархута Я. Там, дзе жыве Юлька. Лірычныя навелы. – Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1978. – 160 с.
Крыніца: скан