epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Абуджэнне

Тапіўся я...

І вось бяда:

Куды ні глянь —

усё вада.

Ну, хоць бы кусцік,

хоць аер...

Няўжо апошні ўдых цяпер?

 

І вось — о цуд! —

адкуль саломінка? —

плыве, як мара, да мяне...

Ну, як паслаў мне лёс яе,

з якой прытоенай завоінкі?..

 

...Прачнуўся я.

Твой сон салодзіцца

ў лятунках светласці, дабра.

Любіць вось так,

як за саломінку

хапаешся ў апошні раз!


1987?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Зялёны прамень аеру: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 86 с.: іл.
Крыніца: скан