epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Бацькаў калодзеж

За галінку

можа памяць зачапіцца,

за былінку ля двара...

Дай жа мне вады напіцца

з поўнага вядра.

 

Дваццаць год

глядзішся ў неба

чыстым вокам.

Дзе наш гаспадар?

Зазірну ў твой зруб —

глыбока:

зоркамі высвечвае вада.

 

Раніцою

ці парой вячэрняю

паплывуць кругі:

апушчу вядро —

і зор зачэрпаю

аж па берагі...


1985?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Зялёны прамень аеру: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 86 с.: іл.
Крыніца: скан