epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Баязлівы халасцяк

Адною думкай жыў,

каб як не саступіцца...

— Гляну, хлопцы, гляну —

боязна жаніцца...

Закахаўся ў васемнаццаць,

і дзяўчына, як суніца.

— Гляну, хлопцы, гляну —

боязна жаніцца...

 

Дваццаць пяць няўзнак набегла

меў равесніцу-дзяўчыну:

іншаму не сніцца...

— Гляну, хлопцы, гляну —

боязна жаніцца...

 

Трыццаць стукнула, як гром!

Выбраў, здэцца, маладзіцу...

— Гляну, хлопцы, гляну —

боязна жаніцца...

 

Вось і сорак год мільгае —

трэба ж ладзіць жыцце...

— Гляну, хлопцы, гляну —

боязна жаніцца...

 

Пяцьдзесят!

— Дык, хлопцы, як...

Як жа мне рашыцца?

Ну няўжо на Еве ў раі

прыйдзецца жаніцца?

 

Ажаніўся — во!

А намёк камусьці

ў вока — не ў брыво!


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан