epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Белы верш

Пад белым лебядзіным пухам,

па снежным мяккім дыване

бяжыш з маёй юнацкай мары

дзяўчынка — сімвал чысціні.

 

Гляджу праз голле дрэў зімовых,

як праз спляценне год сваіх...

Не дацягнуцца, не дагнаць мне

дзяўчынку — сімвал чысціні...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан