epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Час без сэрца...»

Час без сэрца...

Ён ідзе

па праспектах,

вулках,

вёсках...

Запытаць?

Ці мо спыніць?

Толькі як?

Ён ідзе,

нібы бульдог,

ён ідзе,

нібы бульдозер,

вось-вось зрэжа

вас

пад корань:

Тухачэўскі,

Блюхер

і Якір...

Апране

у белае адзенне

сцюж сібірскіх

не адных «дзяцей Арбата»...

...Час без сэрца —

веру і не веру —

прататыпам робата

ён стаў...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан