epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Цікуюць дзяўчынкамі флёксы...»

Цікуюць дзяўчынкамі флёксы

з гародчыкаў перадасенніх.

Вунь тая пунсовая —

Лёкса,

а гэтая белая —

Ксеня.

Саромеюцца, як зямлячкі,

якіх без мяне нарасло.

— Дзень добры,—

кажу,— дзівачкі!..

І больш не знаходжу слоў...


1981?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Зялёны прамень аеру: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 86 с.: іл.
Крыніца: скан