epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Чорнае вараннё...»

чорнае вараннё на дрэвах

з пагардай глядзіць

на вусеня-электрычку

што паўзе па шпалах

на «божыя кароўкі»

легкавушак

якія імкліва ляцяць

па шашы

што яму мроіцца?

абед...

ах як хочацца здзяўбці

«вусеня»

і «божых каровак»!

але баіцца нацэліцца —

а раптам...

надта ж падазроныя...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан