epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Чытаю нёманскія хвалі...»

Таемны вы, зямлі скрыжалі!

Чаго ў сябе вы не ўпісалі!..

Якуб Колас

 

Чытаю нёманскія хвалі,

зямлі дзядоў маіх скрыжалі.

Бягуць радкамі на паверхні,

як строфы вытанчаных вершаў.

А то заглыбяцца у нетры,

нібы верлібры ці санеты...

Тут і традыцыі, навацыі...

Яднае плынь...

Яна іх сувязь,

«часоў былых

і новых сувязь...».


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан