epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Дадому еду...»

Дадому еду

З жаваранкам у сэрцы,

З вароніным граем

Я назад вяртаюся —

Вузее круг зямляцкі.

 

— Памёр Мікола...—

Прамовіць з жалем маці,

Апошні ратнік...

Вузее круг зямляцкі...

Шырэе пляц магільны...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан