epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Драч

Скрыпіць, як сук пад ветрам,

птах у лазняку,

У сховах драч дзярэ тут дранку.

Наканавана ж на вяку —

дзяры і ўвечары і ўранку.

 

А неба песціць жаўрукоў

паэзіяй —

не прозай...

А тут — дра-дра! —

ды скок наперад крок —

ну, вось і ўсё...

І ўвесь твой козыр.

 

Такі ўжо лёс?

Нясі, як крыж?

А можа, драч крычыць між траў,

каб той, хто ў небе,

песню крыл,

як шчасце,

адчуваў?..


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан