epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Дуб і сасна

Па дарозе з Гарадзеі ў Няс-

віж на абочыне растуць, пера-

плёўшыся, дуб і сасна як помнік

прыроды, як сімвал кахання.

 

Брукаваная дарога...

Дзве душы —

а каханне адно.

І не трэба жыцця ім другога:

ім не страшны завея і дождж...

 

Мы і дрэвы —

адвечнага роду,

адзін корань зямны нас спавіў.

Веру ў вечнасць тваю,

прырода,

і ў тваё прыцягненне любві!


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан