беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Дзяўчынкі,
быццам козачкі,
сваволяць адвячоркам...
— Прыйшла гара
да двара:
дамоў пара...
Бо за той гарою,
гарою крутою...
...Як я мог схавацца?
Маці аж да сёння
кліча —
не дазвацца...
— Сыне,
крупнік стыне...
От жа неўталонік!
Дзе мой апалонік?..
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая