epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
«Дзень прайшоў бязладна...»
Дзень прайшоў бязладна,
можна сказаць —
прапашча...
А жаўрук заліваецца складна,
без расінкі ў роце —
нашча.
З досвітку шарага,
з раніцы
кліча яго паднябессе,
дзе светла крыляе абранніца —
песня.
1987?
Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Зялёны прамень аеру: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 86 с.: іл.
Крыніца: скан