epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Электрычка на Стоўбцы

Гэта ўсё яшчэ мярэжы.

Клыпаўшчына, Койданава, Станькава.

Гэта проста, проста станцыі.

Бег імклівы... Сінь нябёс...

І вось —

Не-га-рэ-ла-е...

Як знак,

што я тут

зямляк, сваяк...

Я суседу не скажу,—

а яму і не дазнацца,

што праехалі мяжу,

хоць і ў думках,

і ў трыццатых...

Час той горкі...

«Тут быў Горкі...» —

дошку ўбачу на сцяне —

як імгненне прамільгне...

Нагадае Коласава

(шпарце, колы,

колы, шпарце!)

верш славуты Маякоўскага

аб савецкім пашпарце.

Гэта тут, нібыта брытву,

з рук паэта пашпарт браў

той чыноўнік ганарысты,

не таможнік — а удаў.

 

Лес...

Крынічка...

Ззяе сонца...

Электрычка —

стоп!

Мы — ў Стоўбцах...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан