epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Эпістала да Алеся Махнача

У сямідзесятыя гады з паліц

кнігарняў і бібліятэк знікла кні-

га лаўрэата Ленінскай прэміі

пісьменніка Сяргея Смірнова

«Брэсцкая крэпасць».

(З газет)

 

«Прапала без вестак

«Брэсцкая крэпасць...»

(Яна ў Вас настольнаю кнігай была.)

«Загінулі мы,

але мы і ўваскрэслі

у кнізе-подзвігу...»

(Скуль кропля там зла?)

 

Зайду па-суседску да Вас у кватэру,

Пакажаце крэслы, як сведак жывых:

«Сядзеў тут Смірноў...

(І сам аж не веру.)

Гаўрылаў — там...

(Брат па сцёкшай крыві)».

 

А летам пагутарым мы праз балконы...

«Зноў ноччу

выходзіў з-пад выбухаў я.

Трасці мяне будзе

крэпасць да скону...

Вось толькі пужаецца ранкам сям’я...»

 

Чыя ж там рука ўладарна закрэсліла

кнігу святую,

як росчырк свінца?..

Прапала без вестак «Брэсцкая крэпасць»

Шукайма яе,

як шукалі апошняга ў форце байца...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан