epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Фіялкаю загадкавай лясною...»

Фіялкаю загадкавай лясною,

Асенняй астры сціплымі пялёсткамі,

Іберысам гаркавым, як і лёсам,

Навекі незабудкай лугавою

Асвечаны цяпер мае нябёсы...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан