epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Фрагменты слуцкіх паясоў

Фрагменты слуцкіх паясоў

Трымаю на далонях:

Валошкі з роднага улоння

Між промняў-каласоў —

Паэт, уражаны красой,

Навекі ёю быў палонен.

Фрагменты слуцкіх паясоў

Трымаю на далонях —

Нібыта лёс забытых слоў,

Суквецця, сугалосся...

Музей... Маснічыны падлогі...

Імгненні светлыя часоў —

Фрагменты слуцкіх паясоў.


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан