epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Ганак

Выходзім,

прыходзім...

Вечар і ранак...

Ляцім, прылятаем...

Страчае нас

ганак.

...Зязюляй лістота

пракукавана.

Спавіты, з раддома

ты выплыў

на ганак.

І нехта ў маленстве

даў на «абаранак» —

куляўся ў слязах ты

да маці

праз ганак.

У хаце вяселле

чыё адгуляна?

І госці расходзяцца —

выйшлі

на ганак.

Спыніўся,

стаіш ты ў журбе ля паркана —

каго там у чоўне

адносіць за ганак?..


1987?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Зялёны прамень аеру: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 86 с.: іл.
Крыніца: скан