epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Гарадская яблыня

Гарадская яблыня —

у цвеце...

Красавіцкай ноччу расцвіла.

І вачэй гаручых не адвесці,

як і раўнадушных,

ад святла,

што трымаеш ты

безабаронна

на сваіх аголеных плячах.

Гарадская белая мадонна—

Закаханасць весняя

і страх...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан