epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Гарчыць і салодзіць жыццё...»

 

Гарчыць і салодзіць

жыццё,

нібы корань аеру.

Жаданне даверу...

Даверу — як свята.

Сэрца разнасцежу,

вокны і дзверы —

заходзь,

зялёны прамень

аеру,

на досвітку ў хату...


1987?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Зялёны прамень аеру: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 86 с.: іл.
Крыніца: скан