epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Інтэрнат на былой Паркавай магістралі

Вартую гэты дом,

а ў ім юнацтва вёсны

мае

спяць вечным сном —

не разбудзіць і вёслам...

Праз вокны гром грымеў,

ляцеў з касет высока...

Тут Абадзінскі «млеў»

і хрып лунаў Высоцкага —

за сэрца брала слова...

Цяпер другі напеў —

Лявонцеў,

Пугачова...

Бунтуе «цяжкі рок»,

а мне на сэрцы цяжка...

Жыцця мой пройдзены урок...

Куру... Апошняя зацяжка...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан