epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Ісаакій» над Нявою...»

«Ісаакій» над Нявою...

Стаю, разглядаю іканастас...

Нас двое:

я і нябачны мастак

у намітцы мінулага веку,

акадэмік,

родам з вілейскай вёскі Цынцэвічы,

Сілівановіч...

Фрагмент іканастаса

«Тайная вячэра»...

Вось Вы, акадэмік,

зрабілі апошні штрышок мазаічны,

некалькі крокаў ступілі назад —

на цэлую вечнасць наперад...

Я — нямею ад здзіўлення...

Вы — узнёслы,

быццам стагоддзі,

якія будуць глядзець

на іканастас

«Ісаакія» над Нявою...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан