epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Каля помніка Буднаму ў Нясвіжы

Сымон Будны каля касцёла

З «Катэхізісам» у руцэ —

Як са свечкай-свяцёлкай,

Што адпужвае цемень і цень.

 

Я стаю... Я маўчу... І стагоддзяў

Чую подых у ззянні зарніц.

Новы век, пры маім будзь народзе

І пры зорках, што ўсходзяць з крыніц.


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан