epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Калі апускаеш павекі...»

Калі апускаеш павекі —

знікаюць маланкі, азёры,

і ты насупраць мяне —

толькі абалонка сябе...

 

Прашу: не апускай павек

век —

хай маланкі мяне працінаюць

і цягнуць на дно азёры...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан