epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Кім ты ўзвышаны...»

Кім ты ўзвышаны —

небам, зямлёй?

Без народа — як вецер бязродны.

Зарастае крыніца быллём,

не спатоліць што смагу народа.

 

Гэтай думцы сумленна аддзяч,

покуль дзень твой усходзіць,

як поўня.

Вочы Мележа ў сэрца глядзяць,

Караткевіча —

помні іх,

помні...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан