epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Кроп (Трыялет)

Цвіцення кропу ў агародзе

Не засланяюць промні руж.

Люблю я гэтую пару:

Цвіценне кропу ў агародзе.

Закон адвечны не паруш —

Усё прадумана ў прыродзе:

Цвіцення кропу ў агародзе

Не засланяюць промні руж.


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан