epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Крупіцкія музыкі

Перастукі... Перагукі...

Перазвоны... Пераграі...

Ад дзядоў душа да ўнукаў

перайшла ў спеўным краі.

 

Ажываюць скрыпка, бубен,

берасцянка і басэтля...

У гняздзе танцуе бусел,

і кружляе поўня светла...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан