epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Крыштальны сасуд

За акном маім —

крыштальны сасуд...

Дно яго —

заснежаны грунт.

Сценкі —

дрыгуча-марозныя бярозкі.

Адтуліна —

сцюдзёна-сіняе неба.

У ім, крыштальным сасудзе,

бачу: лыжнікі палкамі размахваюць

не пабілі б сценак.

 

Тралейбусы бегаюць —

ад бугеляў іскры ляцяць:

не падпалілі б страху неба.

 

Па снезе імчацца

«Масквічы», «Жыгулі»,

людзі падэшвамі шоргаюць...

 

Выйду, папярэджу:

«Асцярожней,

дно не пратрыце —

не загубіце мой

крыштальны сасуд...»


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан