epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Лілея

Як балерына, ты,

Лілея,

Як сімвал пекнаты.

Гляджу праз чараты —

Хмялею.

Хоць побач гожыя квяты,

Як воблікі мадон святых,

Мілей мне

Ты — маланка з цемнаты.


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан