epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Надпіс на помніку

Не меў ні жонкі,

ні дзяцей —

жыў сабе

абы-абы...

І таму пакінуў

толькі цень

і мянушку:

«Юзікаў Бабыль».


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан