epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Пад Вялікдзень маці булкі пячэ...»

Пад Вялікдзень

маці булкі пячэ,

дакладней, чаруе...

Закасаны па локці рукавы —

месіць бясконца цеста,

як Бог гліну

перад стварэннем свету...

Затым накладае цеста ў формы

місачкі, міскі, цёрла...

Ды ўсё гэта нішто

ў параўнанні са зместам,

які под і паднябенне печы

вынесуць нам на рукі...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан