epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Пакаці-гарошкі

«Чарніла» знікла назусім —

пустыя ў вёсках крамы.

Даўно, як цюцькі, мы не спім

каля вясковай брамы.

 

Наш мілы друг, «зялёны змей»,

амаль што стаў няўлоўны.

А каб злавіць яго, займець —

патрэбны спрыт і лоўкасць.

 

Яшчэ патрэбны добры нюх,

падобны на сабачы,

і ногі, што не сніць каню,

які па стэпах скача,

і слых, нібыта ў кажана,

арла самога пільнасць...

 

А думка ў галаве адна:

«Ну хоць бы, хоць хапіла...»

 

Па дваццаць вёрст —

ну дзе ты «змей»—

імчымся па дарожках...

Былі мы цмокамі раней,

цяпер жа —

пакаці-гарошкі...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан