epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Патрон — рыфмуецца нейтрон...»

Патрон —

рыфмуецца нейтрон...

Хто думаў —

ад патрона

шлях будзе

да нейтроннай?..

Зажмурся,

муж вучоны,

хто аўтар гэтай бомбы,

прайдзіся шляхам тым:

там гільзамі, асколкамі

засеян шар зямны...

Зямная абалонка —

пажараў шызы дым...

Няўжо не здрыганешся

ад гора і бяды?

Як шарыку надзьмутаму,

Зямлі дазволіш ты

зрабіць апошні ўздых

між чорнай нематы?..


1987?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Зялёны прамень аеру: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 86 с.: іл.
Крыніца: скан