epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Першы снег

Быццам з майскага саду,

выйшла мама,

стаіць каля брамы

ў святле снегападу...

 

Яснасць —

да кожнай на твары

маршчынкі,

як да сняжынкі

ў сівізне...

 

Мацярынскім святлом

азарыла Айчыну —

не заплямце ў душы

той світанкавы снег...


1987?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Зялёны прамень аеру: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 86 с.: іл.
Крыніца: скан