epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Песня плытагонаў (З мінулага)

Каля берага над Нёманам

зелянее асака.

Раскажы пра плытагона,

Нёман,—

родная рака.

Воды быстрыя імчацца,

падмываюць карані.

Ой ты, доля плытагона,—

дзень і ноч плыты гані...

Раскажы, лаза ніцая,—

пад табой спыняў плыты

гартулём на ноч ліхую

тут хлапчына малады.

 

Раскажы ты, ноч цямненька,

як цябе ён каратаў,

пад дажджом цярпеў

і ветрам

і на лёс свой наракаў.

 

Раскажы, лука крутая,

бы ягонае жыццё,

як на прыс тут налягаў ён,

каб плыт бераг не прыцёр.

 

Раскажы, трава густая,

дзе палуднаваў, курыў

люльку з моцным самасадам,

хлопцам былі гаварыў...

Воды быстрыя імчацца,

падмываюць карані.

Ой ты, доля плытагона,—

дзень і ноч плыты гані...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан