epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Рытурнель даўняму каханню

Упершыню

Непадпісаную

Падарыў я кнігу сваю.

З губ пажадаў:

«Хай Вам,

як птушцы ў лесе,

будзе вольна там...»

І ў рукі кнігу, бы ў крылы, аддаў...

Сам, як жаўрук

З параненым колісь крылом,

Кірую на ростань-зару...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан