epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Салавей жыве непрыкметна...»

Салавей жыве непрыкметна

сярод лісця, травы і галін.

Толькі песня адна —

на паўсвета,

толькі ў сэрцы гукаў разліў...

 

Ён пяе, аж заходзіцца ў вецці

ад кахання, што поўніць зямлю.

Затаіся, паслухай:

нам вецер

салаўінае коціць:

«Люб-лю...»


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан