epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Сасна з чорнай ранай

Гэтая сасна — сведка спалення

сядзібы Дзяржынскіх фашысцкімі

захопнікамі ў чэрвені 1943 года.

З надпісу на сасне ў Дзяржынаве

 

Табе

і народу баліць,

з чорнаю ранай сасна...

Боль твой зямны не суняць,

жывіцаю не загаіць!

 

Дзе Казімір,

дзе Люцыя?..

Апошніх,

як — з магікан,

іх расстралялі чужынцы...

 

Дым гэта

ці гэта туман?

Што там засланяе блакіт

і ходзіць сцяжынай лясною?

 

Каменні ўстаюць за сасною,

як помсты святой кулакі...


1987?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Зялёны прамень аеру: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 86 с.: іл.
Крыніца: скан