epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Страла Амура

На Арбаце, дзе нядаўна ад-

крыта кватэра-музей Пушкіна,

паэт пражыў са сваёй жонкай

Наталляй тры шчаслівыя месяцы

адразу пасля вянчання (з лютага

па май 1831 г.).

 

Амура крылы —

чуеш шолах іх?—

лунаюць не пад столлю—

пад нябёсамі.

Пакоі.. Пустата...

Яны ўдваіх —

І больш нікога — са сваімі лёсамі.

 

І музыка няўлоўная, як сон,—

арганная,

загадкавая,

тайная...

Паэт цяпер яшчэ і Апалон,

як Афрадзіта —

Наталі-Наталля.

Тры месяцы — імгненні тры

у райскім садзе вечнасці,

пазнання.

Тры месяцы —

усход-заход зары:

пра гэта ён, яна яшчэ не знаюць...

 

І рэчка Чорная не чорнаю бядой

спавіта—

сінню сонечнага рання.

Зніжаецца Амур над галавой:

не куляю—

стралой паэт пакуль паранены.


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан