epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Вясновы эскіз

Ліст леташні у небе —

жураўлём...

І юная травінка пад быллём

пажухлым —

як надзея

зялёнаграйнае нядзелі

пасля зімы будзённых дзён.

Хоць воку шчэ здалёк відзён

той лапік снегу пад сасной —

як развітальны пацалунак

зімы з вясной...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан