epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Вечарам на Волхаве ў Ноўгарадзе

Стаю на беразе

ракі,

якой плылі

«варагі ў грэкі».

А блікі месяца

ў вадзе —

як фрэскі

Феафана Грэка...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан