epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Век чалавечы — сто гадоў...»

Век чалавечы —

сто гадоў...

Яго мая бабуля пражыла.

Век вех,

век наламаных дроў...

век урачыстасцей

і зла.

 

Век розны...

Размаіты век...

Але галоўнае не ў гэтым —

нясі назоў свой,

чалавек,

нат калі заўтра заканчэнне свету...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан