epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

Выгульванне сенбернара

Ці шчасце гэта,

ці кара —

выгульванне сенбернара?

Хачу зразумець твой лёс,

высокапародзісты пёс...

Ты ўсё замяніў гаспадыні —

мужа, дачушку і сына...

Спіш, як барон, у кватэры,

ясі, што хочаш, без меры:

нат дарагія прысмакі...

Не снілі такога сабакі...

Жывеш на замежны манер —

о гэты імпартны сверб!

Каму — ланцуг,

каму — костка на працы...

Табе — з гаспадыняю шпацыр...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан