epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«З паплавоў сыходзяць туманы...»

З паплавоў сыходзяць туманы...

Нібыта коней табуны,

сыходзяць вераснёўскія тугія туманы

Сыходзяць туманы

аўсянішчам

па загуменню...

...Аб табе мае найсветлыя

сыходзяць сны,

сыходжу я з твайго ўяўлення...

Сыходжу я...

Сыходзіш ты...

Сыходзім назаўжды...

Сыходзяць туманы

без здрады і маны...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан